«У аграгарадку Квасевічы (Івацэвіцкі раён) на фабрыку «Пух-пяро» 16 сакавіка прыехалі супрацоўнікі УУС Брэсцкага аблвыканкама, правялі сход з работнікамі, прыгражалі крымінальнай адказнасцю за ўдзел у акцыях недармаедаў у Слоніме 18.03, Менску 25.03 і калі што будзе ў Івацэвічах (пакуль не плануецца). У Квасевічах знаходзіцца філіял слонімскай фабрыкі «Пух-пяро», людзі робяць па 4—5 змен у месяц, зарплаты няма, перыядычна на фабрыцы за даўгі адключаюць электраэнэргію, ваду і цяпло», — напісаў у «Нашу Ніву» чытач, які падпісаўся як «Антон, сваяк работніцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0