Як паведаміла прэс-служба расійскага ведамства, гэтае рашэнне прынята «па выніках аналізу неадпаведнасцяў, выяўленых пры правядзенні лабараторных даследаванняў прадукцыі жывёльнага паходжання, якая паступіла на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Часовыя абмежаванні ўведзеныя ў дачыненні да прадпрыемства «Жлобінскі мясакамбінат» (паўторнае выяўленне бактэрый роду Listeria monocytogenes у ялавічыне астуджанай). Таксама ўведзены рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да прадпрыемстваў «Дубраўскі бройлер», «Камароўка», «Смалявічы Бройлер», «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат».

Акрамя таго, Рассельгаснагляд «лічыць неабходным праінфармаваць «аб выяўленых парушэннях якаснага саставу пры пастаўках прадукцыі наступных беларускіх прадпрыемстваў: ТАА «Алігорэкс» (перавышэнне ўтрымання рэшткавай колькасці кансервантаў у сыры); ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» (выяўленне неадпаведнасці масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве сыру); ААТ «Пружанскі малочны камбінат» (выяўленне неадпаведнасці масавай долі вільгаці ў абястлушчаным рэчыве сыру і неадпаведнасці масавай долі тлушчу ў сухім рэчыве).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0