XXIV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрываецца сёння ў адміністрацыйным комплексе па адрасе праспект Пераможцаў, 14, піша БелТА.

Яна працягнецца да 12 лютага і ў ёй возьме ўдзел прадстаўнікі 31 краіны, сярод іх — Азербайджан, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Куба, Малдова, Пакістан, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, Сербія, Славакія, ЗША, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор.

Ганаровым госцем выстаўкі стане Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

У час выстаўкі пройдзе каля 300 мерапрыемстваў. Знойдуць сваё адлюстраванне такія тэмы, як 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейныя даты Пімена Панчанкі, Янкі Брыля і іншых пісьменнікаў.

Сярод мерапрыемстваў - урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Традыцыйна пройдзе міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». Сёлета гэта трэці па ліку сімпозіум, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання (пройдзе 8-9 лютага). Акрамя таго, упершыню адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў «Першацвет».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0