У суботу, 11 лютага, ад 14-й да 16-й гадзіны ў Выставачным павільёне (Мінск, пр. Пераможцаў, 14) на ХХIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы каля стэнда выдавецтва «Тэхналогія» адбудзецца аўтограф-сесія аўтараў кнігі «Айчына.Маляўнічая гісторыя» Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава.

Даезд з боку пр. Пераможцаў на аўтобусах 1, 29, 44, 69, 91, 119 С, 136, тралейбусах 77, 39 (прыпынак «Плошча Дзяржаўнага Сцяга»). З боку вул. Арлоўскай — аўтобус 133, тралейбусы 33,38,54, 55 (прыпынак «Выставачны павільён»).

Каб лепей зарыентавацца, на ўваходзе можна ўзяць план-схему размяшчэння стэндаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0