Беларуская чыгунка абвясціла конкурс на найлепшае імя для цягніка Гомель—Мінск. Такая інфармацыя размешчаная на сайце БЧ.
rw.by
БЧ звярнулася з просьбай выказаць свае ідэі і прапанаваць варыянт назвы для 7-вагоннага электрацягніка, які курсіруе па маршруце Гомель—Мінск—Гомель.
«Назва павінна быць лаканічнай, лёгкай у візуальным і слыхавым успрыманні, якая пасуе для цягніка», — адзначылі ў БЧ.
Прапанаваныя варыянты плануецца выкарыстоўваць у далейшым пры правядзенні конкурсу (грамадскага абмеркавання).
0
0
0
0
0
0