Аўтамабільны холдынг «Атлант-М» прадставіў у Мінску сучаснае ўяўленне рынку аўтамабіляў. З сённяшняга дня на сайце Volkswagen можна аформіць куплю машыны цалкам праз інтэрнэт.

Сістэма працуе даволі проста — вы абіраеце мадэль, колер, камплектацыю і дадатковыя мадыфікацыі вашага будучага аўто, пасля пазначаеце месца дастаўкі і аплочваеце цалкам ці часткова суму за аўтамабіль. Пакуль даступныя два варыянты разліку: праз сістэму АРІП і банкаўскую картку. Узяць аўтамабіль у лізінг альбо ў крэдыт пакуль немагчыма з прычыны адсутнасці пэўнай заканадаўчай базы.

Увесь працэс пакупкі складаецца ўсяго з 5 крокаў.

Пасля таго, як вы ўнеслі грошы за аўто, на працягу 3 дзён ва ўказанае вамі месца аўтамабіль прыбудзе на спецыяльным эвакуатары. Вось такім:

Больш пашчасціла ўладальнікам акуляраў віртуальнай рэальнасці. З дапамогай спецыяльнай VR-гарнітуры на сайце кампаніі вам прапануюць паглядзець азнакамляльныя відэа:

Вы зможаце нават прайсці віртуальны тэст-драйв:

Volkswagen лічыць такі фармат перспектыўным: «Цяпер купцы вельмі рэдка прыходзяць на тэст-драйвы ў салон. Сёння людзі больш чытаюць форумы, глядзяць тэст-драйвы ў інтэрнэце. Мы не адстаём і хочам такім чынам зрабіць працэс пакупкі аўто хутчэйшым». Па словах прадстаўнікоў «Атлант-М», пры станоўчым выніку кампанія будзе паступова адмаўляцца ад аўтасалонаў, пераходзячы на анлайн-версіі.

Гэта не першая спроба пераходу на анлайн-версію аўтасалона. Кампанія Škoda запусціла такую сістэму ў Беларусі яшчэ ў ліпені 2016 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?