Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў снежні склала Br801,6 (у лістападзе яна была роўная Br717,6), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і служачых склала ў снежні мінулага года Br802 (у лістападзе яна была Br718,9).

У пераліку на даляры па сярэднеўзважанага курсу Нацбанка сярэдні заробак беларусаў у снежні роўны 408 далярам. У лістападзе ён склаў 370 даляраў, піша Tut.by.

Дарэчы, за год зарплаты ў валютным эквіваленце не выраслі: у снежні 2015 года беларусы ў сярэднім зараблялі 412 даляраў.

Сярэдні заробак рабочых і служачых у снежні вырас да 802 рублёў. У лістападзе ён быў на 83,1 рубля меншы.

Нагадаем, у снежні 2015 года сярэднія заробкі беларусаў таксама рэзка выраслі, але ў студзені вярнуліся на ранейшы ўзровень.

У лістападзе мінулага года кіраўнік краіны даручыў вярнуць сярэдні заробак на ўзровень 500 даляраў у 2017 годзе, але з умовай адпаведнага росту прадукцыйнасці працы. Пазней міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі заявіў, што заробак у 500 даляраў - «вельмі цяжкая задача».

Але ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года аб зарплаце ў 500 даляраў нічога не гаворыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0