Ад аптымізацыі ў МУС нікуды не сысці, але дурнога скарачэння быць не павінна. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, паведамляе БелТА.

Кіраўніку дзяржавы было паведамлена аб выніках дзейнасці органаў унутраных спраў у 2016 годзе, запланаваных арганізацыйных і практычных мерапрыемствах, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці МУС. Асобнай тэмай даклада стала аптымізацыя структуры міністэрства.

«Мы ад гэтага нікуды не сыдзем. Вы пастаянна мне дакладваеце, што крымінагенная сітуацыя паляпшаецца, значыць, нам паступова трэба ісці да скарачэння, але не да бяздумнага, а да аптымізацыі структур», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны падкрэсліў, што зэканомленыя за кошт гэтага сродкі застануцца на балансе ведамства. «Калі ласка, дадавайце аклады, купляйце службовую маёмасць, ўзбраенне і гэтак далей. Так будзе і надалей: усё, што вы скароціце, застанецца ў вас. Плюс я яшчэ ў два разы павялічу гэтую лічбу і дадам. Гэта значыць скарацілі на Br10 млн, атрымаеце Br20 млн - Br10 млн скарочаных і Br10 млн дадаткова з бюджэту, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Таму вы павінны быць зацікаўлены ў гэтым, але не на шкоду службе. Не павінна быць аптымізацыі дзеля дурнога скарачэннія Тым больш нельга крыўдзіць прыстойных людзей у міліцыі. Калі яны заслугоўваюць далей працягваць сваю службу і запатрабаваныя, значыць, іх трэба захаваць. хто не хоча, не можа, хто дрэнна нясе службу, ад іх трэба вызваляцца. Таму павінна быць разумная аптымізацыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0