Крымінальная справа за крадзеж распачата ў Смаргонскім раёне ў дачыненні да настаўніка адной з мясцовых школ.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, у канцы мінулага тыдня старшакласнікі займаліся фізічнай падрыхтоўкай у спартыўнай зале. Каб было зручна бегаць і скакаць, вучні пакінулі каштоўныя рэчы (гадзіннікі, крыжыкі, мабільныя тэлефоны) у інвентарным пакоі.

У канцы заняткаў адзін са школьнікаў забыўся там свой гадзіннік коштам каля 200 даляраў ЗША. Гэтым і скарыстаўся настаўнік, які пакінуў нятанны аксэсуар сабе. Супрацоўнікі міліцыі вярнулі выкрадзеную рэч уладальніку.

Як адзначаюць у УУС, крадзеж рэчаў настаўнікам у школьніка — «даволі рэдкі выпадак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0