Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў тэму стварэння ў Беларусі цэнтраў часовага ўтрымання мігрантаў. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння пры зацвярджэнні рашэння на ахову Дзяржаўнай мяжы Беларусі органамі пагранслужбы ў 2017 годзе, піша БелТА.

«У нас ёсць нейкія дамовы з ЕС па міграцыі. Яны нібыта выдзяляюць нам сродкі на добраўпарадкаванне месцаў знаходжання мігрантаў. Я хацеў бы пачуць вашу ацэнку ў гэтым плане і ацэнку нашых дамоўленасцей, дзеянняў. Што на сённяшні дзень зроблена і што мы будзем рабіць?» — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

«Хачу гэта сказаць яшчэ таму, што, зноў жа, у сродках масавай інфармацыі, я гляджу, некаторыя нашы асабліва свядомыя крычаць аб тым, што мы ледзь не ператвараем Беларусь у «адстойнік», - сказаў кіраўнік дзяржавы. — Хачу папярэдзіць, што ніякага адстойніка ў Беларусі быць не павінна. Нам чужыя мігранты тут не патрэбныя».

«Калі нехта ў гэтым зацікаўлены, то грошы павінны вылучацца не толькі пад стварэнне падобных пунктаў і паселішчаў для незаконных мігрантаў, але і іх далейшую экстрадыцыю. Нам яны тут не патрэбныя. Гэта трэба мець на ўвазе», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму пакуль мы далёка ў гэтым плане не зайшлі, калі ёсць нейкія небяспекі, мы павінны неадкладна прыпыніць падобныя працэсы. Калі гэта неабходна», - рэзюмаваў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0