Ліўні і вецер справакавалі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Германіі найбуйнейшую паводку з 2006 года, паведамляе ВВС.

AFP

AFP

У выніку затапіла вуліцы гарадоў, некаторыя машыны аказаліся ў вадзе. Сур'ёзна пашкоджаныя многія закусачныя і прылаўкі вулічных гандляроў, аднак сярод людзей ахвяр і пацярпелых пакуль няма.

Ад паводкі пацярпелі гарады і населеныя пункты — ад Кіля да курортнай выспы Узедам ля мяжы з Польшчай. Мацней за ўсё затапіла гарады Ростак і Штральзунд, у партовым горадзе Вісмар зафіксаваны ўзровень вады на 1,83 м вышэй за нармальны.

Штральзунд. Фота AP

Штральзунд. Фота AP

Висмар. Фота AFP

Висмар. Фота AFP

Паводкі адбываюцца ў Германіі рэгулярна, але звычайна яны прыпадаюць на вясну, а камунальныя службы паспяваюць падрыхтавацца да іх і хутка справіцца з наступствамі.

Аднак паводка ў 2006 годзе стала выключэннем з правілаў. Асабліва цяжкай была сітуацыя на ўсходзе краіны. Узровень вады ў рацэ Эльба вырас да адзнакі ў 7,5 м. У выніку давялося эвакуяваць 25 тысяч жыхароў Дрэздэна і прыгарадаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?