Суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў былога дырэктара дэпартамента судзейства і інспектавання Беларускай федэрацыі футбола Андрэя Жукава да 5 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыі маёмасці.

pressball.by

pressball.by

Ён таксама не зможа займаць кіруючыя пасады на працягу 5 гадоў. Раней Беларуская федэрацыя пажыццёва прызнала Андрэя Жукава персонай нон грата.

У ходзе следства Жукаву было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1, 2 арт. 430 (Атрыманне хабару, атрыманне хабару паўторна) КК Беларусі, а затым і па ч. 2, арт. 426 (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці).

На думку абвінавачання, за прызначэнне суддзяў на пэўныя матчы Андрэй Жукаў браў хабару ў памеры $ 100-200.

Адзначым, што Жукаў кампенсаваў шкоду, якая склала 912 беларускіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?