Золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ па выніках снежня 2016 г. павялічыліся на 88,9 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 студзеня 2017 г. склалі 4 927,2 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 128,5 млн. долараў ЗША і на 1 студзеня 2017 г. склаўся на ўзроўні 5 185,0 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

Павелічэнню золатавалютных рэзерваў садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, а таксама паступленнi ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Стрымліваючы ўплыў на дынаміку рэзерваў аказала планавае пагашэнне Нацыянальным банкам і Урадам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце.

У цэлым па выніках 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 751,4 млн. долараў ЗША, у нацыянальным вызначэнні — на 717,3 млн. долараў ЗША.

Асноўнымі фактарамі росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў сталі чыстая купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», якая сфарміравалася ў выніку перавышэння прапановы валюты над попытам на яе на ўнутраным валютным рынку, прыцягненне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне двух траншаў фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, паступленне сродкаў ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Пры гэтым Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у поўным аб'ёме былі выкананы знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0