Незалежная культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» запрашае 21—22 студзеня 2017 г далучыцца да вандроўкі ў Вільню, прысьвечанай 125-годзьдзю Браніслава Тарашкевіча, выдатнага беларускага дзеяча, палітыка, пісьменьніка, навукоўцы-мовазнаўца, стваральніка першага ўнармаванага правапісу сучаснай беларускай мовы.

У межах вандроўкі ў Вільні адбудзецца паказ нашумелага спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця і сноў», прысьвечанага пакручастаму і трагічнаму лёсу Тарашкевіча.

Спэктакль «Браніслаў» ёсьць першым спэктаклем Арт Сядзібы. Прэм’ера спэктаклю адбылася ў 2015 годзе, у Менску на сцэне тэатра БДУ «На балконе». Але пасьля 2-х паказаў спектакль быў адменены, фактычна забаронены, і з таго часу ягоныя пастаноўкі ладзіліся напаўпадпольна.

 

У пастанове задзейнічаныя студэнты тэатральных унівэрсытэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафэсіяў. Але ўсе яны зьвязаныя адной ідэяй - любою да Беларусі, беларускай мовы і жаданьнем асьвятліць невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.

Падчас вандоўкі мы наведаем Лаварышкі - мясьціну, адкуль паходзіць Браніслаў Тарашкевіч.

А таксама нейкі час там жыў і працаваў арганістам у мясцовым касцёле іншы вядомы беларускі дзяяч і юбіляр 2017-га году Ян Пазьняк, дзед Зянона Станіслававіча Пазьняка.

Безумоўна, адбудзецца вандроўка па беларускіх мясьцінах Вільні, у прыватнасьці па мясьцінах, зьвязаных з Тарашкевічам ды іншымі беларускімі дзеячамі першай паловы XX ст. 

А таксама ў межах вандроўкі плануецца наведванне музея КДБ і мемарыяльнага комплексу-сядзібы «Парк Тускулену», аналага нашых Курапатаў.

Для кожнага удзельніка вандроўкі адкрываецца бясплатная аднатэрміновая віза!

Каб запісацца на вандроўку, калі ласка да 10 студзеня дайшліце на е-мэйл [email protected] свае кантакты і пашпартныя дадзеныя (Імя і Прозьвішча лацінкай як у пашпарце, дату нараджэньня, нумар пашпарту і прапіску), а таксама інфармацыю пра патрэбу ў ШЭНГЕН-візе!

Запіс і ўся дадатковая інфармацыя: па тэл. +375 29 1342804, +375 25 5458430 (Валерыя)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0