Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» 14 снежня аб'яўляе зніжкі 20%, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Ніжэй будуць цэны на гародніну і садавіну, мясныя паўфабрыкаты, мяса птушкі, спецыі, сухафрукты, арэхі, бакалею, свежамарожаную рыбу, ікру. Танней на 20% будуць кандытарскія і каўбасныя вырабы, малочная прадукцыя.

Зніжка прадугледжаная на абедзеннае меню ў сталовай, выпечку ўласнай вытворчасці, кандытарскія вырабы, кулінарыю, разліўную каву, саленні, грыбы, касметыку і парфумерыю.

Таксама на прадпрыемстве адзначылі, што пры нізкіх тэмпературах гандаль плодаагародніннай прадукцыяй магчымы толькі на гандлёвых месцах у адміністрацыйна-гаспадарчым корпусе і ў гандлёвых шэрагах крытай часткі рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0