Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры 2016 года Боб Дылан перадасць рукапіс сваёй прамовы, якую зачытаюць на цырымоніі ўручэння прэміі 10 снежня, паведаміў Нобелеўскі камітэт у сваім твітары.

Паці Сміт мае да літаратуры ці ледзь не большае дачыненне, чым Боб Дылан: у вобласці мемуарнай прозы ў яе актыве ўжо дзве выдадзеныя кнігі, тады як у Дылана — толькі адна. Фота Reuters

Паводле дадзеных шведcкага інфармацыйнага агенцтва ТТ, за Дылана прамову прачытае сябра Шведскай акадэміі Хорас Энгдаль, піша ВВС. 

На цырымоніі Дылана будзе прадстаўляць амерыканская музыкант і пісьменніца Паці Сміт, якая выканае дыланаўскую кампазіцыю «A Hard Rain's A-Gonna Fall» — песню, з якой у 1962 годзе фактычна пачалася папулярнасць Боба Дылана.

Сам амерыканскі музыкант загадзя паведаміў, што прымае Нобелеўскую прэмію і яе грашовы эквівалент у 8 млн шведскіх крон (870 тысяч даляраў), але не зможа асабіста прысутнічаць на цырымоніі яе ўручэння ў Стакгольме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?