У самалёта BAE Avro, які ў гэты панядзелак разбіўся ў Калумбіі, скончылася паліва. У СМІ патрапіў запіс перамоваў пілота самалёта і калумбійскага авіядыспетчара, паведамляе Бі-бі-сі.

На запісе пілот некалькі разоў просіць дазволу на пасадку з-за адмоваў электрапрыбораў і недахопу паліва.

Авіядыспетчар дае дазвол на пасадку. Перад сканчэннем запісу пілот паведамляе, што самалёт ляціць на вышыні 2,7 км. У панядзелак самалёт упаў у горнай мясцовасці недалёка ад горада Мэдэльін на поўначы Калумбіі.

У афіцыйным паведамленні аэрапорта гаварылася, што экіпаж паведамляў пра праблемы з рухавіком. Калумбійскія СМІ таксама паведамлялі пра нізкі ўзровень паліва.

Крыніца Франс прэс ва ўзброеных сілах Калумбіі заявіла, што на недахоп паліва паказвае і тое, што ў самалёце не адбыўся выбух. Аднак сама па сабе адсутнасць паліва выглядае падазрона.

Расследаванне можа заняць некалькі месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?