Reuters.com

Reuters.com

Рост сусветных нафтавых цэнаў напярэдадні саміту АПЕК паскорыўся пасля паведамленняў, што члены нафтавага картэля сталі бліжэй да заключэння пагаднення пра скарачэнне здабычы нафты.

На фоне аптымістычных заяваў кіраўнікоў нафтавых ведамстваў Ірана і Саудаўскай Аравіі цана бараля Brent на біржы ICE менш чым за гадзіну ўзляцела амаль на 6%, дасягнуўшы на максімуме адзнакі $50,5. Вышэй за $50 кошт бараля Brent падняўся ўпершыню з 28 кастрычніка 2016 года.

Рост нафтавых каціровак прывёў да новага ўмацавання расійскага рубля. Курс даляра на Маскоўскай біржы знізіўся да 64,73 руб., што прыкладна на 37 капейкі ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. Адначасова з гэтым курс еўра знізіўся больш чым на 40 кап., апусціўшыся ніжэй за 69 руб. — да 68,9 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?