Былы міністр гандлю Валянцін Чаканаў, якога падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, адпушчаны з СІЗА

komkur.info

komkur.info

«Расследаванне крымінальнай справы знаходзіцца на завяршальнай стадыі. У дачыненні да падазраванага мера стрымання была змененая на не злучаную з пазбаўленнем волі», — распавяла Tut.by афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Па дадзеных неафіцыйных крыніц, экс-міністр гандлю быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Нагадаем, Валянцін Чаканаў быў затрыманы ў снежні 2015 года. У дачыненні да яго была заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 426 КК Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Валянцін Чаканаў узначальваў міністэрства гандлю з 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0