«Іду сёння па набярэжнай у Еўпаторыі, гляджу на свежую прэсу ў газетным кіёску, а там паведамляюць, што беларусы ва ўсім вінаватыя!!! Я ледзь не падавіўся чэрствым крымскім абаранкам», — іранізуе папулярны расійскі блогер Варламаў.

«Украіна ўсім надакучыла, Абама ўжо не той і наогул сыходзіць на адпачынак, пра Меркель толькі Жырыноўскі і распавядае анекдоты, геі ўсе з'ехалі, ліберастаў даўно не чуваць… Як тут не засмуткаваць? Але не адчайвайцеся, усё не так дрэнна! У нас з'явіўся новы, асаблiва небяспечны вораг!» — піша Варламаў.

«Сёння складана паверыць, што братэрскі беларускі народ заўтра можа стаць галоўным ворагам… Але хто мог 3 гады таму выказаць здагадку, што рускія і ўкраінцы будуць забіваць адзін аднаго?» — піша Варламаў і прыводзіць падборку загалоўкаў з расійскіх СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?