Расійскі акцёр Іван Ахлабысцін папрасіў даць яму грамадзянства самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР).

Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс» са спасылкай на Facebook дарадцы кіраўніка ДНР Аляксандра Казакова.

Казакоў паведаміў, што Ахлабысцін 29 лістапада, падчас выступу ў Растове-на-Доне, проста на сцэне напісаў заяву аб прадастаўленні грамадзянства на імя кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0