Французскага музыканта Дзідзье Маруані, на якога Філіп Кіркораў напісаў заяву аб вымагальніцтве, адпусцілі з паліцыі. Пра гэта паведаміла адвакат затрыманага разам з ім юрыста Ігара Трунова Людміла Айвар.

tass.ru

tass.ru

«Дзідзье вызвалілі з аддзялення паліцыі, але не аддалі тэлефон. Заўтра яго чакаюць назад для дачы тлумачэнняў», - цытуе яе ria.ru.

Па словах Айвар, Маруані адмовіўся даваць паліцыі тлумачэнні, паколькі ў аддзяленні не прысутнічаў прадстаўнік консульства.

Аб затрыманні Дзідзье Маруані і Ігара Трунова стала вядома вечарам 29 лістапада. Паведамлялася, што іх абвінаваціў у вымагальніцтве спявак Філіп Кіркораў, якога Маруані раней выкрыў у плагіяце. У паліцыі афіцыйна затрыманне не пацвердзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0