Аляксандр Лукашэнка 29 лістапада працягвае афіцыйны візіт у Азербайджан, паведамляе БелТА.

Плануецца, што сёння кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у цырымоніі ўскладання вянка да магілы агульнанацыянальнага лідара Азербайджана Гейдара Аліева на Алеі ганаровага пахавання ў Баку, а таксама ўскладзе вянок да манумента на Алеі Шэхідаў.

Праграмай візіту таксама прадугледжана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам краіны Артурам Расі-задэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0