У Львове адбыўся пажар у забаўляльным цэнтры «МІ100», у выніку чаго пацярпелі 22 чалавекі. Аб гэтым паведамляецца на сайце галоўнага ўпраўлення ДСНС Украіны ў Львоўскай вобласці.

lviv.dsns.gov.ua

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі ўзгаранне на плошчы 50 кв. м. Было прынятае рашэнне аб неадкладнай эвакуацыі наведвальнікаў забаўляльнага цэнтра. Агулам пажарныя эвакуявалі 250 чалавек.

Пажарныя дадалі, што складанасць заключалася ў шчыльнай задымленасці памяшкання. Паніка сярод наведвальнікаў значна ўскладніла працэс эвакуацыі.

У выніку пажару ў лячэбныя ўстановы звярнуліся 22 чалавекі, з іх двое знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Прычына ўзнікнення пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?