Уваход вольны, арганізатарамі сустрэчы выступаюць Press Club Belarus і інтэрнэт-часопіс 34mag.net.

Гаворка будзе ісці пра рэдакцыйную палітыку, падзел абавязкаў, спосабы прамоцыі матэрыялаў і пошукі людзей у каманду. 

На сустрэчу завітаюць галоўны рэдактар газеты Андрэй Дынько, журналісты Настасся Роўда, Арцём Гарбацэвіч і Ягор Марціновіч, фатограф Сяргей Гудзілін і іншыя.

Падзея будзе цікавая для журналістаў, студэнтаў журналістыкі, а таксама чытачоў выдання.

Фармат прадугледжвае сесію пытанняў з залы. 

«Нашай Ніве» 110 гадоў. Што мы робім цяпер і што ад вас просім сёння

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0