З восені наступнага года венгерская бюджэтная авіякампанія Wizz Air прапануе рэйсы з Вільні ў Варшаўскі аэрапорт ім. Ф. Шапэна, піша Delfi.

Wizz Air паведаміла, што рэйсы павінны быць прапанаваныя з 18 верасня 2017 года і будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень.

У пачатку верасня кампанія пачала лятаць з Вільні ў Ніцу (Францыя), а ў канцы кастрычніка — у італьянскі Бары, акрамя таго, з 31 кастрычніка будуць прапанаваныя рэйсы ў сталіцу Ісландыі Рэйк'явік, а са студзеня 2017 года — у французскі Грэнобль. Цяпер Wizz Air лётае з Вільні, Каўнаса і Палангі ў 14 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?