Падчас збору матэрыялу для падрыхтоўкі да выдання кнігі, прысвечанай Дэвіду Боўі, была знойдзеная яго кампазіцыя, якая ніколі не друкавалася раней. Вядома, што музыка запісаў гэтую песню незадоўга да сваёй смерці, паведамляюць інфармагенцтвы.

consequenceofsound.net

Кампазіцыя Blaze была запісаная для апошняй пласцінкі артыста Black Star. Песню знайшоў Нікалас Пэг, аўтар кнігі The Complete David Bowie.

Пакуль не адзначаецца, ці выйдзе песня ў свет, аднак Пэг заінтрыгаваў прыхільнікаў Боўі, падкрэсліўшы, што яна «падхоплівае слухача і нясе на хвалях аптымізму».

Дэвід Боўі памёр у студзені гэтага года ад раку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?