Паводле дадзеных Белстата, колькасць насельніцтва краіны па стане на 1 кастрычніка 2016 года дасягнула 9 505 200 чалавек.
Статыстыка друкуецца паквартальна, за апошнія тры месяцы лічба вырасла на 5200 чалавек, а ад пачатку года — на 6799 чалавек.
Перадусім гэтаму дапамог Мінск. Насельніцтва сталіцы дасягнула 1 966 300 чалавек (+2100 за тры месяцы, +6500 ад пачатку года).
Стабільна пазітыўная дынаміка яшчэ толькі на Брэстчыне. Тут жыве 1 388 000 чалавек (+400 за тры месяцы, +1100 ад пачатку года).
На Міншчыне колькасць насельніцтва павольна павялічваецца, але за кошт міграцыі.
0
0
0
0
0
0