Першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў крытычна ацаніў словы дзесяціборца Андрэя Краўчанкі аб немэтазгоднасці правядзення Еўрапейскіх гульняў у Беларусі.
У каментары радыё «Свабода» спартсмен падзяліўся сваім меркаваннем: «Лёгкай атлетыкі ў паўнавартасным выглядзе там няма. Заяўляюцца, як правіла, краіны з ліку аўтсайдараў. Таму лічу, што ўсё гэта лішняе, толькі марнаванне сродкаў. Калі ацэньваць з гледзішча ўкладанняў, вялікаму спорту гэта непатрэбна. Сам сабою слабы турнір, увогуле не зразумелыя гульні. Ёсць Алімпіяда, чэмпіянаты свету, Еўропы — так, гэта неабходна. А Еўрапейскія гульні — што гэта за фармат?».
«Часам лепш трэніравацца, чым гаварыць… Як бач, і на Алімпійскія гульні адбярэшся», — заявіў у адказ Рыжанкоў на сваёй старонцы ў твітары.