Аляксандр Лукашэнка даручыў адпрацаваць варыянты дадатковай падтрымкі бедных грамадзян. Пра гэта ён заявіў сёння, прызначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.

«Паглядзіце, па зарплаце цяпер праблем шмат. Нам трэба, дарэчы, у Адміністрацыі, ва ўрадзе падумаць, як падтрымаць людзей бедных, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба падтрымаць і па зарплаце, і па нейкіх дапамогах, і гэтак далей».

Ён падкрэсліў, што, аперуючы асераднёнымі паказчыкамі, нельга забываць аб тых, хто знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы. «Тут трэба нешта рабіць, нельга крыўдзіць людзей. Ці дагружаць іх, прапаноўваць працу на кожным прадпрыемстве і адпаведна даплачваць. Работнікі культуры, сацыяльнай сферы — іх трэба падтрымаць. Як гэта зрабіць, трэба падумаць», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў гэтым пытанні рынак нічога не адрэгулюе. «Мы павінны ўнікаць у кожнае пытанне і дапамагаць людзям. Без вас (кіраўнікоў мясцовай вертыкалі) не абыдземся ні я, ні Адміністрацыя, ні ўрад. Гэта вам прыйдзецца ўсё рабіць, больш за тое, вы прапановы павінны ўносіць. Таму будзьце больш актыўнымі», - даручыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?