Падобна на тое, брытанскі акцёр Бенедыкт Камбербэтч, які не хаваў, што хоча цэлую «каманду» сыноў, сур'ёзна ўзяўся за рэалізацыю гэтага плана. Жонка 40-гадовай зоркі, Сафі, якая год таму нарадзіла яму першынца Крыстафера, зноў цяжарная. Пра гэта піша Just Jared.

Бенедыкт і Сафі разам прыйшлі на прэм'еру фільма «Доктар Стрэндж» у Лос-Анджэлесе. Вось там, у размове з журналістамі, акцёр нібыта і абмовіўся аб будучым папаўненні ў іх сям'і.

Аднак афіцыйнай заявы аб цяжарнасці жонкі кіназоркі пакуль не было.

Нагадаем, Бенедыкт і Сафі ажаніліся ў лютым 2015 года, а ў чэрвені нарадзіўся іх сын. Хлопчык носіць імя Крыстафер Карлтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0