Брытанскі рок-спявак Род Сцюарт пасвечаны ў рыцары падчас урачыстай цырымоніі ў Букінгемскім палацы, якую правёў герцаг Кембрыджскі Уільям.

АР

Каралева Лізавета II надала Сцюарту тытул рыцара за заслугі ў галіне музыкі і дабрачыннасць, адзначаецца ў паведамленні Букінгемскага палаца.

Пра пасвячэнне Сцюарта ў рыцары стала вядома яшчэ ў чэрвені. Тады музыкант сказаў, што атрыманне рыцарскага звання — гэта «каласальная ўзнагарода», і дадаў, што не мог бы жадаць чагосьці большага.

Паводле яго слоў, поспехі яго музычнай кар'еры сталі вынікам падтрымкі ўсяго брытанскага народа.

71-гадовы Сцюарт за сваю кар'еру прадаў больш за 100 млн пласцінак, што зрабіла яго адным з самых прадаваных музыкаў у гісторыі.

У спісе 100 найвялікшых спевакоў, складзеным часопісам Rolling Stone, ён займае 59 месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?