«Роснефть» пойдзе на скарачэнне здабычы нафты ў выпадку, калі ўлады Расіі вырашаць далучыцца да адпаведнага пагаднення краін АПЕК, заявіў афіцыйны прадстаўнік кампаніі Міхаіл Лявонцьеў.

«Вядома, калі будзе прынятае палітычнае рашэнне кіраўніцтва краіны, то, вядома, мы будзем гэтае рашэнне выконваць. Гэта не абмяркоўваецца», — заявіў Лявонцьеў.

Таксама, па словах Лявонцьева, «Роснефть» разгледзіць магчымасць скарачэння здабычы, калі сітуацыя на рынку зменіцца і з'явіцца інструмент, які дазваляе эфектыўна ўплываць на рынак.

«У выпадку нейкай жорсткай эфектыўнай дамоўленасці гэтае пытанне можна было б разгледзець. Цяпер для гэтага проста няма падстаў. Мы нарошчваем здабычу паступова», — заявіў Лявонцьеў.

Нагадаем, 28 верасня стала вядома, што краіны АПЕК дамовіліся аб скарачэнні здабычы нафты. Пра гэта паведамілі некалькі міністраў краін, якія ўваходзяць у картэль. Падобную дамову краіны змаглі заключыць упершыню з 2008 года. Тым не менш, пакуль гэтая дамоўленасць не замацаваная ў афіцыйных дакументах. У лістападзе пройдзе афіцыйная сустрэча краін АПЕК. Тады будуць зразумелыя дэталі пагаднення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?