Абвінавачванне маладому чалавеку, які ў суботу напаў на наведвальнікаў ГЦ «Еўропа», яшчэ не прад'яўленае, распавёў сёння ў парламенце генеральны пракурор Аляксандр Канюк.
Ад іншых каментароў генпракурор ўстрымаўся, паколькі пакуль праводзяцца папярэднія следчыя дзеянні.
— Вы ж ведаеце, пра следства нічога ніколі не гаворыцца, — патлумачыў генпракурор.
Аляксандр Канюк лічыць, што падобных злачынстваў можна пазбегнуць, калі надаваць больш увагі людзям, якія знаходзяцца на псіхіятрычным уліку.
— Трэба, напэўна, будзе звярнуць увагу на ўлік такіх людзей, якія неадэкватныя ў сваіх паводзінах ў псіхічным плане. Усе астатнія высновы зробім пасля таго, як скончыцца расследаванне крымінальнай справы, - сказаў Аляксандр Канюк.
Дарэчы, генпракурор выкладае ў МІТСО, дзе вучыўся Уладзіслаў К. Але Аляксандр Канюк са студэнтам ні разу не сустракаўся, бо вядзе заняткі на старэйшых курсах.