Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Паніхіда прайшла ў капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру Праведнага Язэпа ў Менску.

Разьвітаньне зь Юрыем Хадыкам і царкоўнае адпяваньне паводле ўніяцкага абраду адбылося ў Дэнвэры (ЗША), дзе нябожчык жыў апошнія гады ў сям'і малодшага сына Кастуся.

Згодна з тэстамэнтам у ЗША адбудзецца крэмацыя, а пахаваньне пройдзе ў Беларусі.

Юры Хадыка памёр 11 верасьня 2016 году ў ЗША. Ён быў адным зь лідэраў БНФ, доктарам фізыка-матэматычных навук (1976), прафэсарам (1976), дасьледчыкам гісторыі беларускага мастацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?