24 жніўня амерыканскі акцёр Стывен Сігал сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У нефармальнай атмасферы зорка баевікоў аглядзеў агарод, што знаходзіцца на тэрыторыі рэзідэнцыі. Пасля чаго адбылася, як паведамілі дзяржаўныя СМІ, «лёгкая вячэра»: адварная бульба з кропам, тушаная капуста, селядзец, вэнджаная рыба, салёныя грыбы, сала, халаднік з буракоў ды свежая гародніна.

Дзякуючы відэа, якое распаўсюдзіла прэс-служба Лукашэнкі, можна пабачыць, што сярод абсалютна простых беларускіх страваў на стале стаіць італьянская негазаваная мінеральная вада Acqua Panna. Яна лічыцца афіцыйнай вадой Сусветнай асацыяцыі самелье і каштуе адпаведна. Беларускія пастаўшчыкі за бутэльку такой вады аб’ёмам у 250 мілілітраў просяць у сярэднім 3 рублі 50 капеек, то бок 1,8 долара.

Для прыкладу, бутэлька 0,33 «Слаўнай» каштуе 59 капеек, негазаваная «Дарыда» за 0,5 — 1 рубель, за паўлітра «Баравой» у пастаўшчыка давядзецца аддаць 63 капейкі. Беларускія здабытчыкі вады чамусьці не разліваюць яе ў бутэлечкі па 250 мілілітраў. Але нават тара большага памеру з нашай мінералкай каштуе ў разы танней за італьянскую. Вось вам і імпартазамяшчэнне!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?