Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Там адзначылі, што нярэдка грамадзяне скардзяцца на залішні шум, які выдаецца матацыкламі ў вячэрні час сутак. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі аператыўна рэагуюць на такія скаргі і ў сувязі з гэтым нададуць дадатковую ўвагу выкананню ПДР двухколавымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Кантроль будзе ажыццяўляцца з прымяненнем тэхнічных сродкаў вядзення нагляду, а таксама з выкарыстаннем патрульных матацыклаў. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на тэхнічным стане матацыклаў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху.

У прыватнасці, 3 жніўня з 21.00 да 3.00 4 жніўня на праспекце Пераможцаў у раёне скрыжавання з вуліцай Ратамскай будуць устаноўленыя мабільныя датчыкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму, хуткасць будзе фіксавацца ў абодвух кірунках. Такія спідкамы будуць і ў далейшым усталёўвацца на асноўных магістралях сталіцы ў вячэрні і начны час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0