Страшная і нелагічная гісторыя адбылася ў Смаргоні, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. З вечара пляменнік з дзядзькам у бытавым вагончыку, які стаяў на прыватным падворку дзядзькі, распівалі спіртныя напоі. Праз пару гадзін яны заснулі.

Фота прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама

Фота прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама

Ноччу больш маладому са сваякоў захацелася выйсці на двор і ў цемры ён выпадкова наступіў на дзядзьку, які спаў на падлозе. Вярнуўшыся, паспрабаваў яго абудзіць, але беспаспяхова. Нецвярозаму мужчыну здалося, што сваяку кепска, ён спалохана патэлефанаваў сваёй жонцы з пытаннем «што рабіць?». Жанчына параіла зрабіць штучнае дыханне.

Начальнік Аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Смаргонскага РАУС маёр міліцыі Дзяніс Рогач распавёў: «На сёння устаноўлена, што пляменнік буйнога целаскладу спрабаваў адпампаваць дзядзьку настолькі няправільна, што ў працэсе зламаў яму грудзіну і рэбры а таксама прычыніў іншыя пашкоджанні. Ад тупой траўмы грудной клеткі і жывата няшчасны памёр на месцы. Крымінальная справа распачата па ч.3 ст.147 КК РБ (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага)».

Не выключана, што ў будучыні магчымая кваліфікацыя дзеянняў падазраванага па іншым артыкуле Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0