Сітуацыя ў духу «сівізна ў бараду, а чорт у галаву» разыгралася на вакзале. 75-гадовы мужчына, які кіраваўся да дзяцей, якія пражываюць у Мінску, пазнаёміўся з 62-гадовай элегантна апранутай жанчынай. Яна настолькі выклікала прыязнасць, што пенсіянер рашуча памяняў маршрут і паехаў разам з жанчынай у Рэчыцкі раён, дзе ў яе нібыта знаходзіцца дом, піша «СБ. Беларусь Сегодня».

Пад націскаам пачуццяў мужчына стаў абдымаць сваю новую сяброўку, якая не толькі не супрацівілася, але і нават дазволіла сябе пацалаваць.

У Гомелі пара выйшла, перакусіла, а затым жанчына сказала, што хутка вернецца, аднак сышла і прапала. Пажылы мужчына, схапіўшыся за нагрудную кішэню, выявіў, што ў ёй няма кашалька з сумай каля 100 (1 млн) рублёў.

Супрацоўнікі міліцыі, да якіх пацярпелы звярнуўся па дапамогу, хутка знайшлі зладзейку. Ёю аказалася прафесійная кішэнніца. За крадзяжы падобнага роду яна была асуджаная 19 разоў.

— У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа за крадзеж, — распавёў Гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч. — З улікам таго, што ў яе ёсць непагашаная судзімасць і яна з'яўляецца небяспечнай рэцыдывісткай, ёй пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?