У Крамлі звяртаюць увагу на заявы з пагрозамі, якія робіць экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава», але яны не паўплываюць на расійскую палітыку па барацьбе з тэрарызмам, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Безумоўна, падобныя публікацыі ўлічваюцца адмысловымі службамі, якія адказваюць за антытэрарыстычную працу і за забеспячэнне бяспекі», — заявіў Пяскоў.

«Разам з тым, падобныя пагрозы не здольныя неяк паўплываць на паслядоўную палітыку Расіі, палітыку прэзідэнта Пуціна па барацьбе з тэрарызмам, з міжнародным тэрарызмам, якая, безумоўна, будзе працягвацца на ўсіх кірунках», — дадаў ён.

Пяскоў зрабіў заяву ў адказ на пытанне аб тым, ці лічаць у Крамлі сур'ёзнай пагрозай выпушчаны ў ноч на панядзелак відэаролік, у якім баевікі «абвяшчаюць Расіі джыхад». На запісы экстрэмісты звяртаюцца да Уладзіміра Пуціна і пагражаюць «прыехаць у Расію».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?