Улады Францыі ўхвалілі законапраект аб рэформе працоўнага заканадаўства, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прэм'ер Манюэль Вальс скарыстаўся нарматывам, зыходзячы з якога, у выпадку, калі на наступныя суткі ні адна з парламенцкіх сіл не выкажа пярэчанняў, законапраект можа быць прыняты без галасавання ў парламенце.

Паведамляецца, што ніякіх пярэчанняў пасля ўвядзення гэтага нарматыву не паступіла.

Раней працоўная рэформа выклікала шмат пратэстаў па ўсёй Францыі. Яе сутнасць ў тым, што работадаўцы атрымаюць магчымасць павялічваць колькасць рабочых гадзін і змогуць дамаўляцца аб аплаце звышурочных непасрэдна з супрацоўнікамі, не ўзгадняючы гэта з прафсаюзамі. Таксама рэформа прадугледжвае спрашчэнне працэдуры звальнення работнікаў.

Аднак члены прафсаюзаў упэўнены, што рэформа, галоўная мэта якой — барацьба з беспрацоўем, пагоршыць умовы працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0