Ірландская букмекерская кантора Paddy Power размясціла побач з пасольствам Расіі кантэйнер, прызначаны для збору медалёў.
«Мы паставілі каля расійскай амбасады спецыяльную скрынку для медалёў, якія былі заваяваныя несумленным шляхам», - напісана ў твітары Paddy Power.
На гэтым тыдні быў апублікаваны даклад незалежнай камісіі Міжнароднага антыдопінгавага агенцтва (WADA) аб парушэннях у Сочы-2014.
Paddy Power таксама вядомая арыгінальнымі рэкламнымі акцыямі.
0
0
0
0
0
0