У часе экскурсіі мы ўбачым цудоўны неагатычны касцёл Святой Тройцы пачатку ХХ ст. - самае высокае культавае збудаванне на тэрыторыі Беларусі і стогадовую стараверскую царкву Успення Прасвятой Багародзіцы ў Відзах;

наведаем сядзібу знакамітага роду Плятараў і неагатычны касцёл Іаана Хрысціцеля ў Опсе,

уздымемся на гару Маяк, адкуль адкрываецца дзівосны па прыгажосці від на наваколле: азёры з выспамі і высокія вежы касцёлаў, палі і лясістыя пагоркі, пазнаёмімся з Браславам - старажытным і сучасным: уздымемся на Замкавую гару, убачым касцёл Нараджэння Божай Маці, збудаваны ў 1824 годзе з абчасаных гранітных камянёў, праваслаўную царкву Успення Прасвятой Багародзіцы (1897), драўляную і каменную забудову звілістых маляўнічых браслаўскіх вуліц, у Слабодцы нас парадуе сваёй архітэктурай прыгажун-касцёл Провіду Божага пачатку ХХ ст.,

а ў Друі — Траецкі касцёл XVII ст. і адзін з пяці Барысавых камянёў.

Цана паездкі 350 000 рублёў.

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (29) 6506102, (29) 7652545, (17) 2223321 (Лідзія).

Анлайн-браніраванне тут.

Каляндар падарожжаў

ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 190522713

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0