Косава было прынятае ва УЕФА па выніках сённяшняга пасяджэння кангрэса саюза ў Будапешце.
Такім чынам, Косава стала 55-м членам УЕФА, атрымаўшы патрэбныя 28 галасоў астатніх членаў. 24 члены прагаласавалі супраць, 2 галасы былі прызнаныя несапраўднымі.
«Гэта гістарычны дзень — мы далучаемся да еўрапейскай футбольнай сям'і. Футбол дапаможа нашым народам прымірыцца», — сказаў прэзідэнт Федэрацыі футбола Косава Фадзіль Вакры.
Цяпер федэрацыя Косава можа ўступіць у Міжнародную федэрацыю футбола (ФІФА) і ўзяць удзел у адборачным турніры чэмпіянату свету 2018 года, які пройдзе ў Расіі.
Гэтае пытанне будзе разгледжанае на кангрэсе ФІФА, які пройдзе ў Мехіка 12-13 мая.
0
0
0
0
0
0