Прэзідэнт Кубы Рауль Кастра быў пераабраны на другі тэрмін у якасці лідара Камуністычнай партыі рэспублікі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Астатнія прадстаўнікі кіраўніцтва краіны таксама засталіся на сваіх пасадах, нягледзячы на планы па іх замене маладымі лідарамі. У прыватнасці, другім сакратаром партыі стаў 85-гадовы Хасэ Рамон Мачада Вентура.

У мінулыя выходныя на пасяджэнні партыі 84-гадовы Кастра прапанаваў ўвесці ўзроставыя абмежаванні, а таксама абмежаваць тэрміны знаходжання на пасадах вышэйшых партыйных кіраўнікоў. Разам з тым ён таксама адзначыў, што падобныя змены не могуць быць уведзеныя хутка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?