Reuters.com

Reuters.com

Менавіта гэтая валюта па тэмпах росту ў 2016 годзе апярэдзіла астатнія 150 валют свету. З пачатку года нацыянальная грашовая адзінка Замбіі вырасла ў адносінах да даляра на 19,9%. Для параўнання, золата падаражэла на 16,3%.

Рост замбійскай квачы звязаны з павышэннем цэнаў на медзь, бо гэтая краіна па запасах медных руд займае адно з вядучых месцаў у свеце. У мінулым годзе замбійская валюта абрынулася на 42%. Аднак у сярэдзіне студзеня цэны на медзь дасягнулі сямігадовых мінімумаў, пасля чаго пайшлі ў рост.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?