Беларуска-расійскую вакцыну ад грыпу плануюць выкарыстоўваць у эпідсезоне 2016 года. Пра гэта паведаміў сёння загадчык аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Пашковіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Еўрапейскаму тыдню імунізацыі.

«Па грыпе ў нас ужо адпрацаваная сістэма падрыхтоўкі да сезону — фармуюцца планы вакцынацыі, робяцца закупкі вакцыны», — адзначыў Уладзімір Пашковіч. Паводле яго слоў, Міністэрства аховы здароўя нядаўна зарэгістравала айчынную вакцыну ад грыпу, якая вырабляецца ў Расіі. «На «Белмедпрэпаратах», я думаю, яна будзе да сезону праведзеная, і мы будзем вакцынавацца так званай айчыннай вакцынай», — сказаў спецыяліст.

Праект па вытворчасці вакцыны ад грыпу рэалізуецца РУП «Белмедпрэпараты» сумесна з расійскай кампаніяй «Петравакс». Прэпарат будзе выпускацца ў ампулах і флаконах, а таксама ў пераднапоўненых шпрыцах. Усё неабходнае абсталяванне для гэтага на прадпрыемстве маецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0