Пазоўнік сцвярджае, што гітарыст Led Zeppelin Джымі Пэйдж у 1971 г. выкарыстаў у ходзе першых дзвюх хвілін свайго легендарнага хіту Stairway to Heaven мелодыю з песні гурту Spirit, напісанай за чатыры гады да гэтага.

Пазоў прад'яўлены да гітарыста Led Zeppelin Джымі Пэйджа і вакаліста Роберта Планта.

Судовае пасяджэнне пройдзе ў Лос-Анджэлесе 10 мая. Справа будзе разглядацца судом прысяжных.

Амерыканскі суддзя Гэры Клауснер ў пятніцу пастанавіў, што адвакаты давераных асоб гітарыста Spirit Рэндзі Вулфа прад'явілі дастаткова доказаў таго, што Stairway to Heaven капіюе музыку з песні Taurus.

Вулф напісаў Taurus ў 1966 ці 1967 г., гэта значыць за некалькі гадоў да рэлізу Stairway to Heaven (1971).

Адвакаты лічаць, што музыкі Led Zeppelin маглі чуць Taurus на адным з фестываляў, у якіх удзельнічалі абедзве групы.

Stairway to Heaven з'яўляецца адной з самых вядомых песень Led Zeppelin. Часопіс Rolling Stone уключаў песню ў спісы 500 самых найлепшых кампазіцый усіх часоў і 100 самых найлепшых гітарных кампазіцый.

Led Zeppelin — Stairway to Heaven

Spirit — Taurus

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?