tass.ru
Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Гройсман адмовіўся ўзначальваць Кабмін. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў дэпутат Блока Пятра Парашэнкі Мустафа Наем.
Паводле яго слоў, цяперашні спікер парламента не захацеў пераходзіць на працу ў Кабмін з-за таго, што ў працэсе перамоваў не былі выкананыя ягоныя ўмовы.
Наем адзначыў, што Гройсман прасіў ўзгадніць кандыдатуру Андрэя Рэвы на пасаду кіраўніка Міністэрства аховы здароўя або Мінсацпалітыкі; а Аляксандра Саенкі — на міністра Кабінета міністраў.
«На гэтыя ўмовы не пайшлі. Зараз Гройсман адмовіўся ад пасады прэм'ера. «Народны фронт» пайшоў думаць», — дадаў дэпутат.
0
0
0
0
0
0