Амерыканская тэлезорка і мадэль Кім Кардаш’ян выклала ў інстаграме фотаздымак, прысвечаны канфлікту ў Нагорным Карабаху.

«Малюся за ўсіх у Арменіі і ва ўсім свеце», — напісала зорка. Пры гэтым яна выклала фотаздымак армянскіх вайскоўцаў на танках і верталётах.

Гэты здымак упадабалі амаль 500 тысяч карыстальнікаў. Інстаграм Кардаш’ян уваходзіць у дзясятку самых папулярных у свеце.

Пра сябе Кардаш’ян кажа, што яна напалову армянка (па бацькавай лініі), на чвэрць шатландка і на чвэрць галандка (па матчынай).

У красавіку 2015 Кім Кардаш’ян упершыню наведала Арменію, прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах да 100-годдзя генацыда армян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?